jueves, 14 de abril de 2011

Ядзерная зброя - Igor Romanoff

Ядзерная зброя, або атамная зброя — від зброі масавага паражэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні энергіі радыеактыўнага распаду. Упершыню ўжыта ў якасці зброі ў 1945 годзе ЗША супраць Японіі.
Асноўныя паражальныя фактары ядзернай зброі: ударная хваля, пранікальная радыяцыя, электрамагнітны імпульс, светлавое выпрамяненне. Выкарыстанне ядзернай зброі выклікае моцнае радыеактыўнае забруджанне мясцовасці.
Магутнасць ядзернай зброі вымяраецца тратылавым эквівалентам — колькасцю трынітраталуолу, якая забяспечвае выбух з такой жа энергіяй.
Сродкам дастаўкі ядзернай зброі могуць служыць артылерыйскія снарады, авіяцыйныя бомбы, ракеты.
 
Igor Romanoff

No hay comentarios:

Publicar un comentario